Статьи Галерея Форум Чат Файлы HowTo Ссылки Поиск

Спіс асноўных загадаў Лінукса

Материал из Linux.by Wiki Pages.
Перейти к: навигация, поиск
A window frame will be shown on top of this page to inform you about updates of this version 1.2
Hope to see you very soon at LinuxGuide.it - Thanks.

Linux Commands Line list v1.2
     official page at LinuxGuide.it
You may not distribute through webserver, alter, transform, or build upon this work without authorization of LinuxGuide.it. More info

     *Credits
*Click here to report any error
*Click below link to receive automatically the news about this document    
*If you are a webmaster don’t miss to use Webmaster Tools at your site  
*Ask authorization to include this document in html format on your site
"Linux Commands Line list" written by LinuxGuide.it is licensed under "Creative Commons License"

Сістэмная інфармацыя
arch Паказвае архітэктуру камп'ютэра (1)
uname -m Паказвае архітэктуру камп'ютэра (2)
uname -r Паказвае версію ядра
dmidecode -q Паказвае спіс сістэмных кампанентаў - (SMBIOS / DMI)
hdparm -i /dev/hda Паказвае характарыстыкі цвёрдага дыска
hdparm -tT /dev/sda Выконвае тэставае прачытанне з цвёрдага дыска
cat /proc/cpuinfo Паказвае звесткі аб працэсары
cat /proc/interrupts Паказвае перарыванні (interrupt)
cat /proc/meminfo Паказвае, як выкарыстоўваецца памяць
cat /proc/swaps Паказвае файлы падмены (swap)
cat /proc/version Паказвае версію ядра
cat /proc/net/dev Паказвае сеткавыя адаптэры і статыстыку выкарыстання сеткі
cat /proc/mounts Паказвае змантаваныя файлавыя сістэмы
lspci -tv Паказвае прылады PCI
lsusb -tv Паказвае прылады USB
date Паказвае сістэмны час
cal 2007 Паказвае каляндар на 2007 год
date 041217002007.00  Выстаўляе дату і час - МесяцДзеньГадзінаХвілінаГод.Секунда
clock -w
Фіксуе змены часу ў BIOS
Выключэнне (Перазагрузка сістэмы і выхад з яе)
shutdown -h now Выключае сістэму (1)
init 0 Выключае сістэму (2)
telinit 0 Выключае сістэму (3)
shutdown -h hours:minutes & Запланаванае выключэнне сістэмы
shutdown -c Анулюе запланаванае выключэнне сістэмы
shutdown -r now Перазагружае камп'ютэр (1)
reboot Перазагружае камп'ютэр (2)
logout Пакідае сесію
Файлы ды каталогі
cd /home Пераходзіць у каталог '/home'
cd .. Пераходзіць вышэй на адзін узровень
cd ../.. Пераходзіць вышэй на два ўзроўні
cd Пераходзіць у хатні каталог
cd ~user1 Пераходзіць у хатні каталог карыстальніка user1
cd - Пераходзіць у папярэдні каталог
pwd Паказвае сцежку да рабочага каталога
ls Паказвае спіс файлаў у каталогу
ls -F Паказвае спіс файлаў у каталогу
ls -l Паказвае спіс файлаў у каталогу з падрабязнымі звесткамі
ls -a Паказвае схаваныя файлы
ls *[0-9]* Паказвае спіс файлаў і каталогаў, якія змяшчаюць у сваёй назве лічбу
tree Паказвае дрэва файлаў і каталогаў, пачаўшы ад каранёвага каталога (1)
lstree Паказвае дрэва файлаў і каталогаў, пачаўшы ад каранёвага каталога (2)
mkdir dir1 Стварае каталог з назвай 'dir1'
mkdir dir1 dir2 Стварае некалькі каталогаў
mkdir -p /tmp/dir1/dir2 Стварае дрэва каталогаў
rm -f file1 Выдаляе файл з назвай 'file1'
rmdir dir1 Выдаляе пусты каталог з назвай 'dir1'
rm -rf dir1 Выдаляе каталог з назвай 'dir1' і ўсё яго змесціва
rm -rf dir1 dir2 Выдаляе два каталогі і ўсё іх змесціва
mv dir1 new_dir Змяняе назву / пераносіць файл ці каталог
cp file1 file2 Капіруе файл
cp dir/* . Капіруе ўсе файлы з акрэсленага каталога ў рабочы каталог
cp -a /tmp/dir1 . Капіруе акрэслены каталог у рабочы каталог
cp -a dir1 dir2 Капіруе каталог
ln -s file1 lnk1  Стварае сімвальную спасылку для файла ці каталога
ln file1 lnk1 Стварае моцную спасылку для файла ці каталога
touch -t 0712250000 file1 Змяняе адбітак часу файла ці каталога - (ГГММДДггхх)
file file1 Паказвае тып MIME файла
iconv -l Паказвае спіс знаных кадаванняў
iconv -f кадаванне1 -t кадаванне2 уводныФайл > вывадныФайл Стварае новы файл з уводнага, пераўтварыўшы яго з кадавання1 у кадаванне2.
find . -maxdepth 1 -name *.jpg -print -exec convert "{}" -resize 80x60 "thumbs/{}" \; Скопава змяняе памеры файлаў у рабочым каталогу і змяшчае іх у каталогу для мініяцюр (вымагае праграмы convert з пакунка Imagemagick)
Пошук файлаў
find / -name file1 Шукае файл ці каталог у каранёвай файлавай сістэме, пачаўшы ад '/'
find / -user user1 Шукае файлы ды каталогі, якімі валодае 'user1'
find /home/user1 -name \*.bin Шукае файлы з пашырэннем '.bin' у каталогу '/home/user1'
find /usr/bin -type f -atime +100 Шукае праграмы, якія не выкарыстоўвалі цягам 100 дзён
find /usr/bin -type f -mtime -10 Шукае файлы, створаныя ці змененыя цягам 10 дзён
find / -name \*.rpm -exec chmod 755 '{}' \; Шукае файлы з пашырэннем '.rpm' і змяняе правы
find / -xdev -name \*.rpm Шукае файлы з пашырэннем '.rpm' усюды, акрамя зменных партыцый, такіх як прылады CD-ROM, флэш-дыскі і г.д.
locate \*.ps Шукае файлы з пашырэннем '.ps' у кэшы - папярэдне трэба выканаць загад 'updatedb' для стварэння кэшу
whereis halt Паказвае, дзе змешчаная праграма, яе крынічны код ці даведка
which halt Паказвае поўную сцежку да праграмы
Мантаванне файлавай сістэмы
mount /dev/hda2 /mnt/hda2 Змантоўвае дыск hda2 - правер, ці ёсць каталог '/mnt/hda2'
umount /dev/hda2 Размантоўвае дыск hda2 - спачатку пакінь пункт мантавання '/mnt/hda2'
fuser -km /mnt/hda2 Прымусова размантуй прыладу, калі яна занятая
umount -n /mnt/hda2 Размантуй, не запісваючы ў файле /etc/mtab - карысна, калі файл недаступны для запісу альбо калі на цвёрдым дыску няма вольнай прасторы
mount /dev/fd0 /mnt/floppy Змантоўвае дыскету
mount /dev/cdrom /mnt/cdrom Змантоўвае CD-ROM / DVD-ROM
mount /dev/hdc /mnt/cdrecorder Змантоўвае CD-RW / DVD-ROM
mount /dev/hdb /mnt/cdrecorder Змантоўвае CD-RW / DVD-ROM
mount -o loop file.iso /mnt/cdrom Змантоўвае файл ці выяву ISO
mount -t vfat /dev/hda5 /mnt/hda5 Змантоўвае файлавую сістэму FAT32 (для Windows)
mount /dev/sda1 /mnt/usbdisk Змантоўвае флэш-дыск ці прыладу на USB
mount -t smbfs -o username=user,password=pass //WinClient/share /mnt/share Змантоўвае сеткавы супольны рэсурс Windows
Дыскавая прастора
df -h Паказвае спіс змантаваных партыцый
ls -lSr |more Паказвае спіс файлаў і каталогаў з іх памерамі, упарадкаваны па памерах
du -sh dir1 Падлічвае, колькі месца займае каталог 'dir1'
du -sk * | sort -rn  Паказвае спіс файлаў і каталогаў з іх памерамі, упарадкаваны па памерах
rpm -q -a --qf '%10{SIZE}t%{NAME}n' | sort -k1,1n Паказвае, колькі месца займаюць усталяваныя пакункі rpm, упарадкавана па памерах (працуе ў Fedora, RedHat і пад.)
dpkg-query -W -f='${Installed-Size;10}t${Package}n' | sort -k1,1n Паказвае, колькі месца займаюць усталяваныя пакункі deb, упарадкавана па памерах (працуе ў Ubuntu, Debian і пад.)
Карыстальнікі ды групы
groupadd group_name Стварае новую групу
groupdel group_name Выдаляе групу
groupmod -n new_group_name old_group_name Змяняе назву групы
useradd -c "Name Surname " -g admin -d /home/user1 -s /bin/bash user1 Стварае новага карыстальніка, які ўваходзіць у групу "admin"
useradd user1 Стварае новага карыстальніка
userdel -r user1 Выдаляе карыстальніка (опцыя '-r' знішчае хатні каталог)
usermod -c "User FTP" -g system -d /ftp/user1 -s /bin/nologin user1 Змяняе атрыбуты карыстальніка
passwd Змяняе пароль
passwd user1 Змяняе пароль пэўнага карыстальніка (толькі для root)
chage -E 2005-12-31 user1 Вызначае апошні тэрмін дзеяння пароля карыстальніка
pwck Правярае правільнасць сінтаксісу і фармату файла '/etc/passwd' і наяўнасць карыстальнікаў
grpck Правярае правільнасць сінтаксісу і фармату файла '/etc/group' і наяўнасць груп
newgrp group_name Увайдзі ў іншую групу, каб змяніць змоўчаную групу для новаствораных файлаў
Правы доступу файлаў ("+", каб дадаць правоў, "-", каб прыбраць)
ls -lh Паказвае правы доступу
ls /tmp | pr -T5 -W$COLUMNS Падзяляе тэрмінал на 5 слупкоў
chmod ugo+rwx directory1 Дадае правы на чытанне (r), запіс (w) і выкананне (x) для ўладальніка (u), яго групы (g), і іншых (o)
chmod go-rwx directory1 Прыбірае правы на чытанне (r), запіс (w) і выкананне (x) для ўладальніка (u), яго групы (g), і іншых (o)
chown user1 file1 Змяняе ўладальніка файла
chown -R user1 directory1 Змяняе ўладальніка каталога і ўсяго яго змесціва
chgrp group1 file1 Змяняе групу для файлаў
chown user1:group1 file1 Змяняе ўладальніка і групу для файла
find / -perm -u+s Паказвае ўсе сістэмныя файлы з уключаным SUID
chmod u+s /bin/file1 Выстаўляе біт SUID для праграмы - карыстальнік, які будзе выконваць гэту праграму, атрымае правы ўладальніка
chmod u-s /bin/file1 Выключае біт SUID для праграмы
chmod g+s /home/public Выстаўляе біт SGID для каталога - як біт SUID, але для каталогаў
chmod g-s /home/public Выключае біт SGID для каталога
chmod o+t /home/public Выстаўляе біт STICKY для каталога - дазваляе выдаляць файлы толькі іх уладальнікам
chmod o-t /home/public Выключае біт STICKY для каталога
Спецыяльныя атрыбуты файлаў ("+", каб дадаць правоў, "-", каб прыбраць)
chattr +a file1 Дазваляе адчыняць файл для запісу толькі ў рэжыме дапаўнення
chattr +c file1 Дазваляе аўтаматычную кампрэсію / дэкампрэсію файла ядром
chattr +d file1 Вымушае праграмы не звяртаць увагі на dump-ы файлаў падчас стварэння запасных копій
chattr +i file1 Робіць файл нязменным, г.зн. яго нельга выдаліць, змяніць змесціва ці назву, а таксама стварыць спасылку
chattr +s file1 Дазваляе бяспечнае выдаленне файла
chattr +S  file1 Робіць запіс зменаў файла сінхранізаваным, як з уключанай опцыяй sync
chattr +u file1 Дазваляе ўзнавіць змесціва файла, нават калі яно было скасавана
lsattr Паказвае спецыяльныя атрыбуты
Архівы ды скампрэсаваныя файлы
bunzip2 file1.bz2 Раскампрэсоўвае файл з назвай 'file1.bz2'
bzip2 file1 Скампрэсоўвае файл з назвай 'file1'
gunzip file1.gz Раскампрэсоўвае файл з назвай 'file1.gz'
gzip file1 Скампрэсоўвае файл з назвай 'file1'
gzip -9 file1 Скампрэсоўвае як мага мацней
rar a file1.rar test_file Стварае архіў RAR з назвай 'file1.rar'
rar a file1.rar file1 file2 dir1 Скампрэсоўвае 'file1', 'file2' і 'dir1' разам
rar x file1.rar Раскампрэсоўвае архіў RAR
unrar x file1.rar Раскампрэсоўвае архіў RAR
tar -cvf archive.tar file1 Стварае нескампрэсаваны архіў TAR
tar -cvf archive.tar file1 file2 dir1 Стварае архіў з файлаў 'file1', 'file2' і 'dir1'
tar -tf archive.tar Паказвае змесціва архіва
tar -xvf archive.tar Вымае файлы з архіва TAR
tar -xvf archive.tar -C /tmp Вымае файлы з архіва TAR у каталог /tmp
tar -cvfj archive.tar.bz2 dir1 Стварае архіў TAR, скампрэсаваны праграмай bzip2
tar -xvfj archive.tar.bz2 Раскампрэсоўвае архіў TAR, скампрэсаваны праграмай bzip2
tar -cvfz archive.tar.gz dir1 Стварае архіў TAR, скампрэсаваны праграмай gzip
tar -xvfz archive.tar.gz Раскампрэсоўвае архіў TAR, скампрэсаваны праграмай gzip
zip file1.zip file1 Стварае архіў, скампрэсаваны праграмай zip
zip -r file1.zip file1 file2 dir1 Скампрэсуй у архіве ZIP некалькі файлаў і каталогаў
unzip file1.zip Раскампрэсуй архіў ZIP
Пакункі RPM (Fedora, RedHat і пад.)
rpm -ivh package.rpm Усталёўвае пакунак RPM
rpm -ivh --nodeeps package.rpm Усталёўвае пакунак RPM, ігнаруючы патрабаванні залежнасцяў
rpm -U package.rpm Актуалізоўвае пакунак RPM, не змяняючы канфігурацыйных файлаў
rpm -F package.rpm Актуалізоўвае пакунак RPM, толькі калі ён ужо ўсталяваны
rpm -e package_name.rpm Выдаляе пакунак RPM
rpm -qa Паказвае спіс усіх пакункаў RPM, усталяваных у сістэме
rpm -qa | grep httpd Паказвае ўсе пакункі RPM з назвай "httpd"
rpm -qi package_name Паказвае звесткі аб пэўным усталяваным пакунку
rpm -qg "System Environment/Daemons" Паказвае спіс пакункаў RPM з групы праграм
rpm -ql package_name Паказвае спіс файлаў, усталяваных з пакункам RPM
rpm -qc package_name Паказвае спіс канфігурацыйных файлаў, усталяваных з пакункам RPM
rpm -q package_name --whatrequires Паказвае спіс залежнасцяў, якіх вымагае пакунак RPM
rpm -q package_name --whatprovides Паказвае здольнасці пакунка RPM
rpm -q package_name --scripts Паказвае скрыпты, якія выконваюцца падчас усталёўвання / выдалення
rpm -q package_name --changelog Паказвае гісторыю зменаў пакунка RPM
rpm -qf /etc/httpd/conf/httpd.conf Правярае, якому пакунку RPM належыць пэўны файл
rpm -qp package.rpm  -l Паказвае спіс файлаў, якія ўваходзяць у яшчэ не ўсталяваны пакунак
rpm --import /media/cdrom/RPM-GPG-KEY Імпартуе лічбавы подпіс публічным ключом PGP
rpm --checksig package.rpm Правярае, ці не пашкоджаны пакунак RPM
rpm -qa gpg-pubkey Правярае, ці не пашкоджаныя пакункі RPM, усталяваныя ў сістэме
rpm -V package_name Правярае памеры файлаў, правы доступу, тыпы, уладальнікаў, групы, тэставыя сумы MD5 і час апошняй мадыфікацыі
rpm -Va Правярае ўсе ўсталяваныя ў сістэме пакункі RPM - уважліва карыстайся гэтым загадам
rpm -Vp package.rpm Правярае пакунак RPM, які яшчэ не ўсталяваны ў сістэме
rpm2cpio package.rpm | cpio --extract --make-directories  *bin* Вымае выконвальны файл праграмы з пакунка RPM
rpm -ivh /usr/src/redhat/RPMS/`arch`/package.rpm Усталёўвае пакунак, збудаваны з крынічнага пакунка RPM
rpmbuild --rebuild package_name.src.rpm Будуе пакунак RPM з крынічнага пакунка
Праграма актуалізацыі пакункаў YUM (Fedora, RedHat і пад.)
yum install package_name Загружае і ўсталёўвае пакунак RPM
yum localinstall package_name.rpm Усталёўвае RPM, спрабуючы развязаць усе залежнасці з дапамогай пакункаў з тваіх сховішчаў.
yum update package_name.rpm Актуалізоўвае ўсе пакункі RPM, усталяваныя ў сістэме
yum update package_name Актуалізоўвае пакунак RPM
yum remove package_name Выдаляе пакунак RPM
yum list Паказвае спіс усіх пакункаў, усталяваных у сістэме
yum search package_name Знаходзіць пакунак у сховішчы RPM
yum clean packages Вычышчае кэш RPM, выдаляючы загружаныя пакункі
yum clean headers Вычышчае ўсе галаўныя файлы, з дапамогай якіх сістэма развязвае залежнасці
yum clean all Вычышчае кэш пакункаў і галаўныя файлы
Пакункі DEB (Debian, Ubuntu і пад.)
dpkg -i package.deb Усталёўвае / актуалізоўвае пакунак DEB
dpkg -r package_name Выдаляе пакунак DEB з сістэмы
dpkg -l Паказвае ўсе пакункі DEB, усталяваныя ў сістэме
dpkg -l | grep httpd Паказвае ўсе пакункі DEB з назвай "httpd"
dpkg -s package_name Паказвае звесткі аб пэўным пакунку, усталяваным у сістэме
dpkg -L package_name Паказвае спіс файлаў, якія належаць пакунку, усталяванаму ў сістэме
dpkg --contents package.deb Паказвае спіс файлаў, якія належаць яшчэ не ўсталяванаму ў сістэме пакунку
dpkg -S /bin/ping Правярае, якому пакунку належыць пэўны файл
Праграма актуалізацыі пакункаў APT (Debian, Ubuntu і пад.)
apt-get install package_name Усталёўвае / актуалізоўвае пакунак DEB
apt-cdrom install package_name Усталёўвае / актуалізоўвае пакунак DEB з дыску CD
apt-get update Актуалізоўвае спіс пакункаў
apt-get upgrade Акуалізоўвае ўсе ўсталяваныя пакункі
apt-get remove package_name Выдаляе пакунак DEB з сістэмы
apt-get check Правярае правільнасць развязання залежнасцяў
apt-get clean Ачышчае кэш загружаных пакункаў
apt-cache search шуканы-пакунак Паказвае спіс пакункаў, якія адпавядаюць крытэрыю пошуку "шуканы-пакунак"
Прагляд змесціва файлаў
cat file1 Паказвае змесціва файла, пачаўшы ад першага радка
tac file1 Паказвае змесціва файла, пачаўшы ад апошняга радка
more file1 Паказвае змесціва файла па частках
less file1 Падобна на загад 'more', але таксама дазваляе пошук у файле ў адваротным накірунку
head -2 file1 Паказвае першыя два радкі файла
tail -2 file1 Паказвае два апошнія радкі файла
tail -f /var/log/messages Паказвае, што дадаецца ў файл
Праца з тэкстам
cat file1 file2 ... | command <> file1_in.txt_or_file1_out.txt Звычайны сінтаксіс працы з тэкстам з дапамогай канвеераў, стандартнага ўводу і вываду
cat file1 | command( sed, grep, awk, grep, etc...) > result.txt Звычайны сінтаксіс працы з тэкстам з файлаў і запісу вынікаў у новым файле
cat file1 | command( sed, grep, awk, grep, etc...) >> result.txt Звычайны сінтаксіс працы з тэкстам з файлаў і дапаўнення вынікамі наяўнага файла
grep Aug /var/log/messages Шукае радкі, якія ўтрымліваюць паслядоўнасць літар "Aug", у файле '/var/log/messages'
grep ^Aug /var/log/messages Шукае радкі, якія пачынаюцца як "Aug", у файле '/var/log/messages'
grep [0-9] /var/log/messages Выбірае з файла '/var/log/messages' усе радкі, якія ўтрымліваюць лічбы
grep Aug -R /var/log/* Шукае паслядоўнасць літар "Aug" у каталогу '/var/log' і глыбей
sed 's/string1/string2/g' example.txt Замяняе "string1" на "string2" у файле example.txt
sed '/^$/d' example.txt Выдаляе ўсе пустыя радкі з файла example.txt
sed '/ *#/d; /^$/d' example.txt Выдаляе каментарыі ды пустыя радкі з файла example.txt
echo 'esempio' | tr '[:lower:]' '[:upper:]' Пераўтварае літары ніжняга рэгістра ў літары верхняга рэгістра
sed -e '1d' result.txt Прыбірае з файла example.txt першы радок
sed -n '/string1/p' Паказвае толькі радкі з паслядоўнасцю літар "string1"
sed -e 's/ *$//' example.txt Выдаляе прабельныя знакі ў канцы кожнага радка
sed -e 's/string1//g' example.txt Выдаляе з тэксту толькі паслядоўнасці літар "string1", а іншага не чапае
sed -n '1,5p;5q' example.txt Паказвае тэкст ад першага да пятага радка
sed -n '5p;5q' example.txt Паказвае пяты радок
sed -e 's/00*/0/g' example.txt Замяняе паслядоўнасці нулёў адным нулём
cat -n file1 Паказвае змесціва файла з нумарацыяй радкоў
cat example.txt | awk 'NR%2==1' Прыбірае з файла example.txt ўсе цотныя радкі
echo a b c | awk '{print $1}' Паказвае першы слупок у радку
echo a b c | awk '{print $1,$3}' Паказвае першы і трэці слупкі у радку
paste file1 file2 Злучае змесціва двух файлаў у слупках
paste  -d  '+' file1 file2 Злучае змесціва двух файлаў у слупках, падзяліўшы пасярэдзіне вывад знакам '+'
sort file1 file2 Парадкуе змесціва двух файлаў
sort file1 file2 | uniq Парадкуе змесціва двух файлаў, не паўтараючы паўторныя радкі
sort file1 file2 | uniq -u Парадкуе змесціва двух файлаў, паказваючы толькі унікальныя радкі
sort file1 file2 | uniq -d Парадкуе змесціва двух файлаў, паказваючы толькі паўторныя радкі
comm -1 file1 file2 Параўноўвае змесціва двух файлаў, прыбраўшы толькі унікальныя радкі з файла 'file1'
comm -2 file1 file2 Параўноўвае змесціва двух файлаў, прыбраўшы толькі унікальныя радкі з файла 'file2'
comm -3 file1 file2 Параўноўвае змесціва двух файлаў, прыбраўшы толькі радкі, якія ёсць у абодвух файлах
Змяненне набору знакаў і фармату файла
dos2unix filedos.txt fileunix.txt Змяняе фармат файла з MSDOS на UNIX
unix2dos fileunix.txt filedos.txt Змяняе фармат файла з UNIX на MSDOS
recode ..HTML < page.txt > page.html Стварае файл HTML з тэкставага файла
recode -l | more Паказвае ўсе магчымыя спосабы пераўтварэння фармату файлаў
Аналіз файлавай сістэмы
badblocks  -v  /dev/hda1 Шукае пашкоджаныя блокі на дыску hda1
fsck  /dev/hda1 Выпраўляе / правярае файлавую сістэму Linux на дыску hda1
fsck.ext2  /dev/hda1 Выпраўляе / правярае файлавую сістэму ext2 на дыску hda1
e2fsck  /dev/hda1 Выпраўляе / правярае файлавую сістэму ext2 на дыску hda1
e2fsck -j /dev/hda1 Выпраўляе / правярае файлавую сістэму ext3 на дыску hda1
fsck.ext3  /dev/hda1 Выпраўляе / правярае файлавую сістэму ext3 на дыску hda1
fsck.vfat  /dev/hda1 Выпраўляе / правярае файлавую сістэму FAT на дыску hda1
fsck.msdos  /dev/hda1 Выпраўляе / правярае файлавую сістэму DOS на дыску hda1
dosfsck  /dev/hda1 Выпраўляе / правярае файлавую сістэму DOS на дыску hda1
Фарматаванне файлавай сістэмы
mkfs /dev/hda1 Стварае на партыцыі hda1 файлавую сістэму Linux
mke2fs /dev/hda1 Стварае на партыцыі hda1 файлавую сістэму ext2
mke2fs -j /dev/hda1 Стварае на партыцыі hda1 файлавую сістэму ext3 альбо журнал
mkfs -t vfat 32 -F /dev/hda1 Стварае файлавую сістэму FAT32
fdformat  -n /dev/fd0 Фарматуе дыскету
mkswap /dev/hda3 Стварае партыцыю падмены (swap)
Партыцыя падмены (swap)
mkswap /dev/hda3 Стварае партыцыю падмены
swapon /dev/hda3 Актывізуе партыцыю падмены
swapon /dev/hda2 /dev/hdb3  Актывізуе дзве партыцыі падмены
Запасныя копіі
dump -0aj -f /tmp/home0.bak /home  Стварае поўную запасную копію каталога '/home'
dump -1aj -f /tmp/home0.bak /home  Стварае інкрэментавую запасную копію каталога '/home'
restore -if /tmp/home0.bak Інтэрактыўна аднаўляе запасную копію
rsync -rogpav --delete /home /tmp Сінхранізуе каталогі
rsync -rogpav -e ssh --delete /home ip_address:/tmp  Выконвае сінхранізацыю RSYNC праз тунэль SSH
rsync -az -e ssh --delete ip_addr:/home/public /home/local Сінхранізуе лакальны каталог з каталогам на іншым камп'ютэры праз SSH з выкарыстаннем кампрэсіі
rsync -az -e ssh --delete /home/local ip_addr:/home/public Сінхранізуе каталог на іншым камп'ютэры з лакальным каталогам праз SSH з выкарыстаннем кампрэсіі
dd bs=1M if=/dev/hda | gzip | ssh user@ip_addr 'dd of=hda.gz' Стварае запасную копію лакальнага цвёрдага дыска на іншым камп'ютэры праз SSH
dd if=/dev/sda of=/tmp/file1 Стварае запасную копію цвёрдага дыска ў файле
tar -Puf backup.tar /home/user Стварае інкрэментавую запасную копію каталога '/home/user'
( cd /tmp/local/ && tar c . ) | ssh -C user@ip_addr 'cd /home/share/ && tar x -p' Капіруе змесціва каталога на іншым камп'ютэры праз SSH
( tar c /home ) | ssh -C user@ip_addr 'cd /home/backup-home && tar x -p'  Капіруе лакальны каталог у каталог на іншым камп'ютэры праз SSH
tar cf - . | (cd /tmp/backup ; tar xf - ) Лакальна капіруе з аднаго каталога ў іншы, захоўваючы правы і спасылкі
find /home/user1 -name '*.txt' | xargs cp -av --target-directory=/home/backup/ --parents Знаходзіць і капіруе ўсе файлы з пашырэннем '.txt' з аднаго каталога ў іншы
find /var/log -name '*.log' | tar cv --files-from=- | bzip2 > log.tar.bz2 Знаходзіць усе файлы з пашырэннем '.log' і стварае архіў BZIP2
dd if=/dev/hda of=/dev/fd0 bs=512 count=1 Стварае копію галоўнага загрузчыка (MBR) на дыскеце
dd if=/dev/fd0 of=/dev/hda bs=512 count=1 Аднаўляе галоўны загрузчык (MBR) з запасной копіі, запісанай на дыскеце
CDROM
cdrecord -v gracetime=2 dev=/dev/cdrom -eject blank=fast -force Ачышчае перазапісвальны дыск
mkisofs /dev/cdrom > cd.iso Стварае з дыска ў прыладзе CDROM выяву ISO на лакальным дыску
mkisofs /dev/cdrom | gzip > cd_iso.gz Стварае з дыска ў прыладзе CDROM скампрэсаваную выяву ISO на лакальным дыску
mkisofs -J -allow-leading-dots -R -V "Label CD" -iso-level 4 -o ./cd.iso data_cd Стварае выяву ISO з каталога
cdrecord -v dev=/dev/cdrom cd.iso Запісвае на носьбіце выяву ISO
gzip -dc cd_iso.gz | cdrecord dev=/dev/cdrom - Запісвае на носьбіце скампрэсаваную выяву ISO
mount -o loop cd.iso /mnt/iso Змантоўвае выяву ISO
cd-paranoia -B Здзірае аўдыёсцежкі з дыску CD і запісвае файлы WAV
cd-paranoia -- "-3" Здзірае першыя тры аўдыёсцежкі з дыску CD і запісвае файлы WAV
cdrecord --scanbus Скануе сістэмную шыну SCSI, каб знайсці прылады, якія могуць запісваць дыскі
dd if=/dev/hdc | md5sum Падлічвае тэставую суму MD5 для прылады, напрыклад, для дыску CD
Лакальная сетка і WiFi)
ifconfig eth0 Паказвае звесткі аб сеткавай прыладзе Ethernet
ifup eth0 Актывізуе інтэрфейс 'eth0'
ifdown eth0 Адключае інтэрфейс 'eth0'
ifconfig eth0 192.168.1.1 netmask 255.255.255.0 Канфігуруе адрас IP
ifconfig eth0 promisc Пераключае інтэрфейс 'eth0' у непераборлівы рэжым, каб захопліваць сеткавыя пакункі (для т.зв. сніфінгу)
dhclient eth0 Уключае інтэрфейс 'eth0' у рэжыме DHCP
route -n Паказвае табліцу маршрутызацыі
route add -net 0/0 gw IP_Gateway Канфігуруе змоўчаную сеткавую браму (gateway)
route add -net 192.168.0.0 netmask 255.255.0.0 gw 192.168.1.1 Канфігуруе статычны маршрут, каб дасягнуць сеткі '192.168.0.0/16'
route del 0/0 gw IP_gateway Прыбірае статычны маршрут
echo "1" > /proc/sys/net/ipv4/ip_forward Уключае маршрутызацыю IP
hostname Паказвае назву хоста сістэмы
host www.example.com Шукае назву хоста, каб пераўтварыць у адрас IP і наадварот (1)
nslookup www.example.com Шукае назву хоста, каб пераўтварыць у адрас IP і наадварот (2)
ip link show Паказвае, ці ёсць сігнал на кожным інтэрфейсе
mii-tool eth0 Паказвае, ці ёсць сігнал на інтэрфейсе 'eth0'
ethtool eth0 Паказвае статыстычныя звесткі аб сеткавым інтэрфейсе 'eth0'
netstat -tup Паказвае ўсе актыўныя сеткавыя спалучэнні і іх PID-ы
netstat -tupl Паказвае ўсе сеткавыя сервісы, якія праслухоўваюць парты ў сістэме, і іх PID-ы
tcpdump tcp port 80 Паказвае ўвесь трафік HTTP
iwlist scan Паказвае бяздротавыя сеткі
iwconfig eth1 Паказвае канфігурацыю бяздротавага сеткавага інтэрфейса
Сетка Microsoft Windows (SAMBA)
nbtscan ip_addr Развязанне назвы NetBIOS
nmblookup -A ip_addr Развязанне назвы NetBIOS
smbclient -L ip_addr/hostname Паказвае супольныя рэсурсы іншага камп'ютэра ў сетцы Windows
smbget -Rr smb://ip_addr/share Загружае файлы з іншага камп'ютэра ў сетцы Windows праз SMB
mount -t smbfs -o username=user,password=pass //WinClient/share /mnt/share Змантоўвае супольны рэсурс у сетцы Windows
IPTABLES (сеткавая заслона)
iptables -t filter -L Паказвае ўсе ланцугі ў табліцы фільтрацыі
iptables -t nat -L Паказвае ўсе ланцугі ў табліцы NAT
iptables -t filter -F Ачышчае табліцу фільтрацыі
iptables -t nat -F Ачышчае табліцу NAT
iptables -t filter -X Выдаляе ўсе створаныя карыстальнікам ланцугі
iptables -t filter -A INPUT -p tcp --dport telnet -j ACCEPT Дазваляе ўваходныя спалучэнні Telnet
iptables -t filter -A OUTPUT -p tcp --dport http -j DROP Забараняе выходныя спалучэнні HTTP
iptables -t filter -A FORWARD -p tcp --dport pop3 -j ACCEPT Дазваляе спалучэнні POP3 для ланцуга перанакіравання
iptables -t filter -A INPUT -j LOG --log-prefix "DROP INPUT" Піша часопіс для ўваходнага ланцуга
iptables -t nat -A POSTROUTING -o eth0 -j MASQUERADE Канфігуруе трансляцыю партоў і адрасоў PAT (Port Address Traslation), замаскіраваўшы выходныя сеткавыя пакункі
iptables -t nat -A PREROUTING -d 192.168.0.1 -p tcp -m tcp --dport 22 -j DNAT --to-destination 10.0.0.2:22 Перанакіроўвае сеткавыя пакункі, адрасаваныя хосту, іншаму хосту
Назіранне ды адладоўванне
top Паказвае задачы Linux, якія найбольш выкарыстоўваюць працэсар
ps -eafw Паказвае задачы Linux
ps -e -o pid,args --forest Паказвае іерархію задач Linux
pstree  Паказвае дрэва працэсаў сістэмы
kill -9 PID Прымусова заканчвае работу працэса
kill -1 ID_Processo Прымушае працэс перачытаць свае канфігурацыйныя файлы
lsof -p $$ Паказвае спіс файлаў, адчыненых працэсамі
lsof /home/user1 Паказвае спіс адчыненых файлаў у пэўным дрэве файлавай сістэмы
strace -c ls >/dev/null Паказвае сістэмныя выклікі, выкананыя і атрыманыя працэсам
strace -f -e open ls >/dev/null Паказвае бібліятэчныя выклікі
watch -n1 'cat /proc/interrupts' Паказвае перарыванні ў рэальным часе
last reboot Паказвае гісторыю перазагрузак
lsmod Паказвае спіс загружаных модуляў ядра
free -m Паказвае стан аперацыйнай памяці ў мегабайтах
smartctl -A /dev/hda Назірае за правільнасцю работы цвёрдага дыска праз сістэму SMART
smartctl -i /dev/hda Правярае, ці ўключана сістэма SMART для цвёрдага дыска
tail /var/log/dmesg Паказвае падзеі, звязаныя з загрузкай ядра
tail /var/log/messages Паказвае падзеі ў сістэме
Іншыя карысныя загады
apropos ...слова Паказвае спіс загадаў, якія датычаць акрэсленага ключавога слова. Зручна, калі ты ведаеш, што праграма павінна рабіць, але не ведаеш яе канкрэтнай назвы
man ping Паказвае даведку са звесткамі аб праграме ping - пазнач опцыю '-k', каб знайсці датычныя загады
whatis ...праграма Паказвае апісанне праграмы
mkbootdisk --device /dev/fd0 `uname -r` Стварае загружальную дыскету
gpg -c file1 Шыфруе файл з дапамогай праграмы GNU Privacy Guard (рэалізацыі PGP)
gpg file1.gpg Расшыфроўвае файл з дапамогай праграмы GNU Privacy Guard (рэалізацыі PGP)
wget -r www.example.com Цалкам загружае сайт з Сеціва
wget -c www.example.com/file.iso Загружае файл, з магчымасцю часовага перапынення загрузкі
echo 'wget -c www.example.com/files.iso' | at 09:00 Плануе загрузку файла з Сеціва на пэўны час у прышласці
ldd /usr/bin/ssh Паказвае супольныя бібліятэкі, якіх вымагае праграма ssh
alias hh='history' Вызначае другую назву для загаду - hh = history
chsh Змяняе загадную абалонку
who -a Паказвае, хто ў гэты час увайшоў у сістэму, і паказвае: час апошняй загрузкі сістэмы, памерлыя працэсы, працэсы ўваходу ў сістэму, актыўныя працэсы, створаныя працэсам init, узровень работы сістэмы, час апошняй змены ў сістэмным гадзінніку
Личные инструменты

Powered by MediaWiki
GNU Free Documentation License 1.2

Rambler's Top100
Новости | Статьи | Галерея | Форум | Чат | Файлы | HowTo | Ссылки | Поиск | О нас | Главная
Материалы портала распространяются под GNU GPL. При использовании любых материалов портала ссылка на Linux.by обязательна.
[ Техподдержка ] [ Hosted by DataHata | MyCloud.by ] [ Powered by phpBB® Forum Software © phpBB Group ]