Статьи Галерея Форум Чат Файлы HowTo Ссылки Поиск

KDE BY

Материал из Linux.by Wiki Pages.
Перейти к: навигация, поиск

Увага! Развіццё гэтага слоўніка перанесена на сайт BLT (Belarusian Language Team). Сам слоўнік знаходзіцца тут.

Камп'ютэр, размаўляй са мной па-беларуску!

На гэтай старонцы размешчаны тэрміналагічны слоўнік для перакладу праграмаў (у тым ліку і KDE) на беларускую мову.

A

@ - вітушка, слімак, малпа, малпачка, пуп

abort - перапыніць, перарваць, перабіць.

about - Аб праграме.

access - доступ.

accessibility - даступнасць.

accessible - даступны.

account - 1. (на лакальнай сістэме) уліковы запіс; 2. (на далёкай сістэме) уліковы запіс, рахунак.

action - дзеянне.

activate - задзейнічаць, актываваць.

active - задзейнічаны, актыўны.

add - дадаць.

add-on - дадатак.

address - адрас.

administration - адміністраванне; адміністрацыя.

admin(istrator) - адміністратар.

advanced - пашыраны, адмысловы.

alignment - раўнаванне (ад Некрашэвіча: раўнаваць).

alive - адкрыты (у сетцы): keep alive - трымаць адкрытым (???).

allow - дазволіць.

always on top - размясціць па-над усімі вокнамі, заўсёды наверсе.

administrator - адміністратар.

appearance - вонкавы выгляд.

append - дадаць (звычайна ў канец спіса), пашырыць (спіс).

applet - аплет (???).

application - Праграма. Бывае (але вельмі рэдка), неабходна пазначыць, што праграма - applied (г.зн. выкарыстоўваецца непасрэдна карыстальнікам). Тады: дастасоўная праграма. Але не дастасаванне!

apply - ужыць.

arrow - стрэлка.

attach - далучыць.

attached - далучаны.

attachment - далучэнне.

authentication - спраўджванне (асобы карыстальніка), апазнаванне.

author - стваральнік, аўтар.

authorization - упаўнаважанне, аўтарызацыя.

auto-exit - аўтаматычны выхад.

auto-join - аўтаматычнае далучэнне.

automate - аўтаматызаваць.

automatic - аўтаматычны.

available - наяўны, даступны.

B

back - назад.

background - фон, р.скл. фону; фонавы.

backup - (існасць) рэзервавая копія; (працэс) рэзерваванне, дубляванне.

bad - дрэнны, кепскі.

bar - панэль (menu bar - панэль меню); радок (status bar - радок стану).

basic - просты.

bell - сігнал, званок.

binary - двайковы; праграмны файл.

blink - мігцець, мільгацець.

body - цела.

bold - цёмны (у OpenOffice-е), тоўсты (Ангельска-беларускі слоўнік выдавецкіх тэрмінаў).

bookmark - закладка.

boot - стартаваць (кампутар). boot loader - пачатковы запускальнік, boot partition - падзел запуску.

booting - стартаванне (кампутара).

bootstrapping - падрыхтоўка. (прымяняльна да камп'ютараў этымалогія тут: [1])

border - мяжа.

bottom - дол (at the bottom - надолу).

broken - сапсаваны.

browse - агляд; аглядаць.

browser - гартач, гартальнік; вандроўнік; аглядальнік (напр., image browser etc.)

bug - хіба, памылка.

built-in - убудаваны.

bus - шына.

button - гузік, кнопка (???).

C

cache - кэш (???).

cancel - скасаваць.

caption - надпіс, загаловак.

cascading - падпарадкаванае, іерархічнае.

case - выпадак.

case sensitive - адчувальны да рэгістру; (у пошуку) з улікам рэгістру.

cell - каморка

center - сярэдзіна, цэнтр.

certificate - сертыфікат.

change - змяніць.

char - гл. character.

character - знак.

charset - знаказбор.

check - правяраць, праверыць.

checkbox - сцяжок (Некрашэвіч: флажок, парус).

choose - (адзін і больш варыянтаў) выбіраць, выбраць; (некалькі варыянтаў) падбіраць, падабраць.

clear - ачысціць.

click - (дзеянне) пстрычка, пстрычок (Некрашэвіч); (гук) пстрык; (дзеянне) пстрыкнуць. Right click - правы пстрычок, left click - левы пстрычок.

client - кліент (???).

clipboard - кішэня, буфер абмену.

close - закрыць (не зачыніць!!!).

code - код; пісаць праграму, ствараць праграму.

coding - напісанне праграмы, стварэнне праграмы.

collapse - згарнуць.

column - слупок.

command - (тое, што прымушае праграму выканаць нейкае дзеянне) загад, р.скл. загаду; (назва выканальнага файла праграмы) каманда.

command line - загадны радок, р.скл. з. радка.

comment - каментар, р.скл. каментара; заўвага.

common - звычайны; (тое, што падзяляецца паміж некалькімі асобамі, праграмамі, кампутарамі і г.д.) агульны.

community - супольнасць.

compatible - сумяшчальны.

complete - закончыць, скончыць, выканаць.

completion - заканчэнне, сканчэнне.

component - складнік.

computer - кампутар.

configuration - настаўленне.

configuration file - файл настаўленняў.

confirm - пацвердзіць.

connect - злучаць, злучыцца, далучыць, далучыцца.

connection - злучэнне.

connection refused - у злучэнні адмоўлена.
connection reset by peer - злучэнне пераўсталявана тым бокам (???).
connection timed out - тэрмін чакання злучэння скончыўся.

console - (асяроддзе для працы) кансоль; (праграма) тэрмінал.

contact - сувязь, кантакт.

content - змест.

context menu - выплыўнае, кантэкставае меню.

continue - працягваць.

control - кіраванне; кіраваць.

control center - цэнтр кіравання.

control items - элементы кіравання.

controls - гл. control items.

conversion - пераўтварэнне.

copy - капіяваць, скапіяваць.

copy here - капіяваць сюды, скапіяваць сюды.

copying - капіяванне.

copyright - аўтарскае права.

core - аснова, асноўны код; асноўны, галоўны.

core dump - адбітак памяці.

core file - файл-адбітак.

correct - выпраўляць, выправіць; правільны.

crash - сапсавацца.

create - ствараць, стварыць.

creator - стваральнік, аўтар.

credits - спіс удзельнікаў (звычайна ў раздзеле "Аб праграме").

cross-platform - шматплатформавы.

current - бягучы (пра любы час); цяперашні, нядаўні, гэты (пра цяперашні час). [2]

cursor - курсор (мышы), р.скл. курсора; паказальнік.

customize - наставіць пад сябе ??, настаўленьні карыстальніка ??

cut - выразаць; абрэзаць.

D

daemon - сервіс/сэрвіс.

damage - шкода; пашкодзіць.

damaged - пашкоджаны.

data - (збор байтаў) данні. Тлумачэнне: іншыя варыянты не адпавядаюць правілам словаўтварэння ў беларускай мове і з'яўляюцца калькамі адпаведнага расійскага слова данные. Не даныя, дадзеныя!!! Прымальны варыянт: звесткі (але толькі для "канкрэтных данняў": userinfo data etc.)

database - (збор байтаў) база данняў (гл. тлумачэнне для слова data), база звестак (для "канкрэтных данняў").

debug - наладзіць, адладзіць; наладка, адладка.

decline - адхіліць.

decode - дэкадаваць.

decoding - дэкадаванне.

decrypt - расшыфраваць.

decryption - расшыфраванне.

default - прадвызначаны; (для стыляў, абзацаў) звычайны.

default settings - прадвызначаныя настаўленні.

defaults - прадвызначэнні.

define - азначыць, вызначыць.

delete - выдаліць, зьнішчыць

deleted - выдалены, зьнішчаны

deleting - выдаленне, зьнішчэньне

delimiter - падзельнік, межнік

deny - адхіліць, забараніць.

description - апісанне.

desktop - стольніца; працоўны стол (калька з расійскай мовы); стальніца (выкарыстоўваецца ў перакладзе Ubuntu, але мае няясныя карані, хутчэй за ўсё гэта няправільна пададзенае слова з слоўніка Некрашэвіча "стольніца").

destination - прызначэнне.

details - падрабязнасці.

developer - распрацоўнік.

device - прыстасаванне, прылада.

dialog - дыялог.

dialog box - дыялогавае вакно (не акно: тлумачэнні для слова window).

digest - збор, агляд

digit - лічба.

direct - просты, наўпроставы, непасрэдны.

directory - (у графічным асяроддзі, дастасоўных праграмах) тэчка; (для нізкароўневай працы з файлавай сістэмай) дырэкторыя, каталог; (на далёкім кампутары) каталог.

disable - адключыць.

disconnect - спыніць сувязь, раз'яднаць

disk - дыск.

disk space - дыскавая прастора.

diskette - дыскета.

display - паказаць, паказваць, адлюстроўваць, адлюстраваць; экран, р.скл. экрана.

dock - (???).

document - дакумент.

domain - дамэн (???).

dot - (знак прыпынку) кропка; (кавалачак відарыса) пункт.

double - падвойны.

double-click - падвойны пстрычок, пстрычка; двойчы пстрыкнуць.

download - сцягнуць, сцягваць (файл з Інтэрнэту), спампаваць

downloading - сцягванне (файла з Інтэрнэту).

drag - перацягнуць (аб'ект).

drag-and-drop - перацягванне; перацягнуць-і-пакінуць.

drive - прывад, прылада (???).

driver - драйвер.

drop-down - выпадальны.

E

edit - (элемент меню) змяніць; (тэкст) рэдагаваць.

editing - рэдагаванне, змяненне.

editor - рэдактар.

eject - вызваліць.

e-mail - электронная пошта, пошта, сеціўная пошта, с-пошта (пошта праз Сеціва); напісаць ліст, даслаць ліст.

email - гл. e-mail.

embed - укараніць.

embedded - укаранёны, унутраны, нутраны

empty - парожні

enable - задзейнічаць.

encode - кадаваць.

encoding - (= charset) знаказбор; кадаванне.

encrypt - шыфраваць.

encrypted - шыфраваны.

encryption - шыфраванне.

engine - сістэма, рухавік.

enter - (назва клавішы) увод; увайсці, уваходзіць.

entry - запіс (?); уваход

environment - асяроддзе.

error - памылка, хіба.

event - падзея.

example - прыклад.

execute - выканаць.

executable - выканальны файл.

exist - існаваць.

existing - наяўны.

exit - выхад.

exit code - код звароту.

expand - разгарнуць.

expire - састарэць.

expired - застарэлы, састарэлы.

explore - аглядаць.

explorer - аглядальнік.

extended - пашыраны.

extension - пашырэнне.

external - вонкавы.

extract - выняць, вымаць.

extracting - выманне.

F

false - мана (true or false); няправільны.

fatal error - зруйнавальная памылка, фатальная памылка

favorite - улюбёны, абраны.

favorites - улюбёныя месцы.

feed -стужка (RSS Feed - стужка навінаў)

field - поле.

file - файл.

filename - назва, назоў файла.

filter - фільтр, р.скл. фільтру; фільтраваць.

find - знайсці.

find next - знайсці далей.

find previous - знайсці раней.

fingerprint - адбітак (па аналогіі з адбіткамі пальцаў).

finish - зроблена, закончыць

fit - дапасаваць.

float point - немацаваная (?), незамацаваная коска.

floppy disk - гнуткі дыск.

floppy drive - дыскавод.

folder - тэчка.

font - (файл шрыфту) шрыфт, р.скл. шрыфту; (непасрэдна выгляд шрыфту) гарнітура.

font size - кегель.

font style - стыль шрыфту.

force - прымусіць; прымусова.

form - форма; фармаваць (не фарміраваць!!!).

format - фармат; фарматаваць, адфарматаваць.

forward - наперад; пераслаць (пошту/ліст).

frame - (відэа) кадр; рамка; (сетка) пакет.

frequency - частасць.

frontend - вонкавы інтэрфейс (???).

function - функцыя.

function key - функцыянальная клавіша.

G

gateway - брама.

general - агульны.

generate - стварыць, згенераваць.

generation - стварэнне, генерацыя.

go - (меню) Ісці; перайсці.

group - гурт; аб'яднаць, гуртаваць.

group box - гурт, рамка гуртавання.

H

handle - апрацоўваць.

hard disk - цвёрды/жорсткі дыск (???).

hardware - прыстасаванні, апаратура.

header - загаловак.

heading - загаловак.

help - (працэс) дапамога; (элемент меню; файл з інфармацыяй аб праграме) даведка.

hide - схаваць.

highlight - падсвечваць (меню), выдзяляць (код); падсвечванне, выдзяленне.

highscore - дасягненні.

history - дзённік.

hold - утрымліваць.

home - хатняя тэчка; свой, асабісты, уласны; дахаты, дадому, дамоў; у пачатак.

home page - хатняя старонка.

host - (адзінка будовы сетцы) вузел; (у адносінах да зместу гэтага host-а) пляцоўка; (у адносінах да функцыяў host-а) сервер/сэрвер.

hostname - назва вузла, назва сервера/сэрвера, назва кампутара.

hour - гадзіна.

hover - змяніць колер (на).

hyperlink - гіперспасылка.

I

I/O - увод/вывад (ці пакідаць I/O).

icon - значка.

icon view - у выглядзе значкаў, як значкі.

ID/id - ідэнтыфікатар, азначальнік.

idle - чаканне.

ignore - прапусціць, ігнараваць.

ignored - прапушчаны, ігнараваны.

image - (агульная назва) відарыс, выява; (растравы відарыс) малюнак; (вектарны відарыс, рус. чертёж) рысунак (Хто не верыць у "беларускасць" слова: Байкоў, Некрашэвіч. 1926 г., ад слова "рыса"), (стан дыску на пэўны момант) адбітак, статычна злінкаваны сціснуты файл ядра linux - вобраз ядра (kernel image).

implicit - няяўны.

inactive - неактыўны, незадзейнічаны.

incoming - уваходны.

incremental - (???).

information - звесткі, інфармацыя.

initialization - ініцыялізацыя.

input - увод; увесці.

input/output - увод/вывад.

insert - уставіць.

inside - унутры, у, у межах.

install - устанавіць, устаноўліваць, устанаўляць.

installation - устанаўленне.

instance - асобнік (класа).

instant - імгненны.

instant message - імгненнае паведамленне.

interface - інтэрфэйс, р.скл. інтэрфэйсу.

internal - унутраны.

Internet - Інтэрнэт.

interrupt - перарыванне, перапыненне (???).

interval - прамежак (часу), адлегласць (даўжыня), інтэрвал.

invalid - няправільны, памылковы, хібны.

invalid name - недапушчальная назва.

italic - курсіў.

item - элемент (спіса); пункт (меню).

J

job - заданне.

journal - дзённік.

K

keep - трымаць, пакідаць.

kernel - ядро.

key - (клавіятура) клавіша; ключ.

keyboard - клавіятура, клявішня

L

label - пазнака; надпіс, подпіс.

landscape - (арыентацыя) альбомная; пейзажная.

layout - раскладка.

letter - (пошта) ліст; (значак) літара.

level - ровень.

license, licence - ліцэнзія.

limit - абмежаванне, мяжа; абмяжоўваць, дзяліць, падзяліць.

line - радок.

link - спасылка; (на файлавай сістэме UNIX) луч; сувязь; злучыць.

link path - шлях спасылкі, адрас гіперспасылкі.

linked - злучаны.

list - спіс, р.скл. спіса; паказаць (спіс).

list box - спіс выбару.

list view - у выглядзе спіса, як спіс.

listen - праслухоўваць.

load - прачытаць, змясціць у памяці, апрацаваць (у залежнасці ад кантэксту).

local - мясцовы, лакальны.

locale - мясцовасць; (сістэмныя настаўленні для лакалізацыі UNIX) лакаль.

localization - лакалізацыя, пераклад праграмы.

location - месца, размяшчэнне, месцазнаходжанне.

lock - замкнуць.

log - дзённік.

log in - увайсці; уліковае імя.

log off - выйсці, скончыць сеанс; завяршэнне сеансу.

log out - гл. log off.

lookup - пошук.

M

mail - пошта; напісаць ліст.

maintain - даглядаць.

maintainer - дагляднік.

maintaining organization - даглядная ўстанова.

malformed - дрэнны, нерэчаісны.

manager - кіраўнік, ладавальнік (?), кіроўца (???), кіроўнік

manual - даведка, самастойны.

manually - самастойна, уручную.

map - мапа, табліца.

maximize - разгарнуць.

maximum - максімальны, найбольшы(?), самабольшы

media - носьбіт.

member - супольнік, сябра, чалец; асобнік.

menu - меню.

menu bar - панэль меню.

menu item - элемент меню.

menu title - назва меню.

message - паведамленне.

message box - акно паведамлення.

messenger - абвеснік.

minimize - згарнуць.

minimum - мінімальны, найменшы(?), самаменшы

minute - хвіліна.

mirror - люстравы сервер/сэрвер, люстра.

missing - адсутны.

mode - рэжым, спосаб

modified - зменены.

modifier key - службовая клавіша/клявіш

mount - прымацаваць, мацаваць(?), прылучаць

mouse - мыш.

mouseover - пад курсорам.

move - перамясціць, перамяшчаць, перасунуць, перанесьці

moving - перамяшчэнне, перанос

N

name - назва, назоў; (для людзей) імя, мн.л. імёны; (для персанажаў) мянушка, мяно

named - названы.

network - сетка.

new - (элемент меню) стварыць; новы.

next - далей, наступны.

no - не.

none - няма.

normal - нармальны, звычайны.

normal font - звычайны шрыфт.

note - нататка, зацемка, заўвага.

notify - нагадаць, паведаміць, абвесціць.

notification - нагадванне, паведамленне, абвяшчэнне.

number - лік, нумар, колькасць.

O

object - аб'ект, рэч

office - офіс (паспрабаваць знайсці беларускі адпаведнік) (???). Хіба "кантора" (???).

offline - адлучаны ад сеткі; адлучаны стан; без сеткі.

offset - зрушша, зрух.

OK - Добра.

old - стары.

older - старэйшы.

online - далучаны да сеткі; далучаны стан; праз сетку.

open - адкрыць.

open with - адкрыць у.

option - выбар; (у камандавым радку) параметр.

options - (у меню праграмы) настаўленні; (command line options) параметры, опцыі.

order - парадак; дазвол.

orientation - арыентацыя (???).

original - асноўны, першасны.

original author - стваральнік.

other - іншы.

out of range - па-за межамі.

outline - абрыс, структура.

override - замяніць; замена.

overwrite - перапісаць.

P

package - пакунак.

page - бачына, старонка

pager - (праграма гартання працоўных прастораў) гартальнік.

palette - палітра.

panel - панэль, ліштва

panning - зрух, ссоўванне.

parameters - параметры; (у сэнсе Options/Preferences) настаўленні.

partition - падзел. р.склон - падзелу.

password - пароль, р.скл. пароля., гасло р.скл. гасла

paste - уставіць.

paste special - адмысловая ўстаўка.

path - шлях, поўны адрас.

pattern - шаблон, р.скл. шаблону; узор, мадэль

pause - паўза (у прайгравальніку); прыпыніць.

peer - роўня.

permission - дазвол, правы доступу.

personal - асабісты.

phone - тэлефон.

phonebook - тэлефонная кніга

pipe - канвеер, міжпраграмны канал.

play - граць (у прайгравальніку); прайграць.

player - прайгравальнік.

plug-in - вонкавы модуль, дадатак, прытар (паходзіць ад “прытарнаваць”)

point - пункт; паказваць (на).

pointer - паказальнік.

poll - апытаць.

pop-up - выплыўнае.

port - порт, мн.л. порты.

portrait - (арыентацыя) кніжная; партрэтны.

position - пазіцыя (курсора), месца.

power - сілкаванне (электраэнергія), powered - засілкавана.

preferences - настаўленні.

prefered - пажаданы.

pregap - паўза (тэрмін CD)

press - націскаць, ціснуць.

preview - перадагляд.

previous - папярэдні.

primary - асноўны, галоўны, першасны

print - друк, друкаваць.

print preview - перадагляд друку.

printer - друкарка, друкач

printing - друк, друкаванне.

process - працэс; хада (???).

progress indicator - індыкатар выканання, сьведка

properly - правільна, адпаведна.

properties - уласцівасці.

proxy server - сервер/сэрвер проксі (???).

public - публічны.

purge - прыбіраць.

Q

query - запыт.

quit - выйсці, выходзіць.

R

random - выпадковы.

range - абсяг, дыяпазон. Out of range - па-за межамі.

read - чытаць, прачытаць.

read-only - толькі для чытання.

readable - чытэльны.

receive - атрымаць.

reconnect - перазлучыцца, злучыцца зноў, далучыцца зноў.

recovery - аднаўленне.

redirect - перанакіраваць, перанакіраванне.

redo - вярнуць.

refresh - абнавіць, перамаляваць.

registration - рэгістрацыя.

registry - рэестр.

relay - перадаць далей, пераслаць.

remote - аддалены.

removable - рухомыя.

rename - пераназваць

repeat - паўтарыць.

replace - замяніць, замяняць.

report - справаздача, паведамленне.

report bug - паведаміць пра (праграмную) хібу.

repository - сховішча.

request - запытаць; запыт.

require - патрабаваць.

reset - скінуць.

resolution - (пра экран) разрозьненьне, распазнаваньне (???), вызначальнасьць; (пра паперу і інш.) рэзкасць.

resource - рэсурс.

restart - стартаваць наноў, выканаць наноў; перастартаванне, перавыкананне.

restore - аднавіць.

resume - аднавіць.

retrieve - атрымаць (пошту); выняць, дастаць (інфармацыю).

retry - паўтарыць.

root - корань, (імя адміністратаравага ўліковага запіса ў UNIX) адміністратар; галоўны, каранёвы.

route - шлях.

RSS - стужка навінаў.

run - выканаць, стартаваць (не запускаць!!!).

S

sandbox - працоўная копія

sample - узор.

satisfy - выканаць умовы (???).

save - захаваць.

save all - захаваць усё.

save as - захаваць як.

scan - сканаваць.

scanner - сканер (Залежыць ад scan).

scanning - сканаванне (Залежыць ад scan).

screen - экран, р.скл. экрана.

screensaver - ахоўнік экрана, экраньнік

script - сцэнар.

scroll - пракручваць, пракруціць.

scroll bar - працяжнік, паласа пракручвання.

scrolling - пракручванне.

search - пошук, шукаць.

secondary - падпарадкаваны, другасны.

secret - сакрэт, таямніца; сакрэтны, таемны

security - бяспека.

select - (частку) вылучыць; (некалькі выбараў) выбраць, абраць.

select all - вылучыць усё.

selection - вылучэнне.

send (to) - адправіць (Некрашэвіч), адсылаць

separator - падзельнік, межнік

server - сервер/сэрвер, р.скл. сервера/сэрвера, р.скл., мн.лік сервераў/сэрвераў.

session - сеанс.

set - надаць.

settings - настаўленні.

setup - (інсталяцыя) устаноўка, усталёўка; (змена параметраў) настаўленне.

shared - агульны.

shell - абалонка, асяродак

short - кароткі, скарочаны.

shortcut - цэтлік.

show - паказаць, адлюстраваць.

shutdown - выключыць кампутар.

similar - падобны.

site - пляцоўка; старонка(?), бачына

size - памер, р.скл. памеру; (для шрыфту) кегель.

skip - прапусціць.

slash - скос.

socket - канал (?), сокет (???).

sort - парадкаваць, упарадкаваць; гатунак, тып, сорт.

sorting - упарадкаванне, парадкаваньне

sound - гук.

source - крыніца, жарало (жарала)

source code - зыходны код (???), праграмны код, тэкст праграмы

space - (на дыску) прастора; (клавіша, знак) прагал, пропуст

specified - азначаны, вызначаны.

specify - азначыць, вызначыць.

spell check - спраўджванне правапісу, праверка правапісу.

spelling - правапіс.

split - падзяліць.

splitter - падзельнік.

standard - звычайны, стандартны.

start - пачаць, стартаваць, распачаць.

startup - стартаванне.

statistics - статыстыка.

status - стан.

status bar - радок стану.

stdin - стандартны ўвод.

stdout - стандартны вывад.

step - крок.

stop - спыніць.

storage - сховішча.

stream - плынь.

string - радок.

style - стыль; (пра шрыфт) абрыс.

subfolder - падтэчка.

submenu - падменю.

subscriber - падпісант.

suggest - прапанаваць.

summary - кароткае апісанне.

support - падтрымка.

symbol - знак.

syntax - сінтаксіс; сінтаксічны.

system - сістэма.

T

tab - картка (не ўкладка!!!); адступ

tag - (агульнае) цэтлік; Трэба вызначыць адпаведнік выразу "mp3 tag"!!!

target - прызначэнне, мэта.

target folder - тэчка прызначэння, тэчка-куды

taskbar - панэль заданняў, ліштва задачаў

template - шаблон, р.скл. шаблону; узор, р.скл. узору,

temporary - часовыя.

term - тэрмін, пянятак

terminal - тэрмінал.

test - праверка; праверыць.

text - тэкст.

text box - тэкставае поле.

text editor - тэкставы рэдактар.

text-to-speech - агалошванне, агучванне, тэкст-у-голас.

theme - тэма.

thesaurus - тэзаўрус.

throttle, to - драселяваць.

thumbnail - паменшаны, мініятурны; мініятура, падгляды.

tile - кахля, брукоўка. tiled - забрукаваны; лусткаю

timeout - тэрмін чакання.

tip - карысная парада; парада; падказка.

title - загаловак, агаловак

title bar - загаловак, агаловак

toggle - пераключальнік, пераключыць.

tool - інструмент, прылада

tools - начынне.

tool bar - панэль начыння.

total - разам.

track - запіс.

translator - перакладнік.

trash - сметніца.

tray - сподак (літаральны пераклад ???).

tree - дрэва.

true - (true or false) ісціна; правільны.

try - паспрабаваць.

Try again - "Паспрабаваць зноў".

type - тып, від; набраць, надрукааць

U

unavailable - адсутны.

underscore - падрысак (наватвор), падкрэсліць (дзеяслоў).

undo - вярнуць, скасаваць.

undock - (залежыць ад dock ???).

unexpected - нечаканы, дачасны.

unlimited - неабмежаваны.

unload - выняць з памяці.

u(n)mount - адмацаваць, адлучыць

update - абнавіць.

updating - абнаўленне.

upload - зацягнуць (на сервер/сэрвер), апублікаваць; зацягванне (на сервер/сэрвер), публікаванне.

usable - выкарыстальны, ужывальны.

usability - выкарыстальнасць, ужывальнасць.

use - карыстацца, выкарыстоўваць.

user - карыстальнік.

usual - звычайны, звычны.

V

valid - дапушчальны.

variable - зменная.

version - версія.

view - выгляд, прагляд; праглядзець.

viewer - праглядчык.

viewing - прагляд.

visit - наведваць, наведаць; наведванне.

volume - (гук) гучнасць; (дыск) том.

volume up/down - гучней, цішэй.

W

wallet - кашалёк, гаманец

wallpaper - шпалеры.

want - хацець (не жадаць!).

warn - папярэдзіць.

warning - папярэджанне.

web - сеціва, Сеціва (бо імя уласнае!)

web browser - вандроўнік па сеціве.

web page - Інтэрнэт-старонка, сеціўная бачына

web site - Інтэрнэт-пляцоўка, сеціўная пляцоўка

welcome - Вітаем! Вас вітае... Запрашаем! Сардэчна запрашаем! Шчыра запрашаем (не “сардэчна”! Бо тое -- малпунак з Маскальскае мовы)

What's This? - (элемент меню, гузік падказкі) "Што гэта?"

while - пры.

widget - віджэт, аздабленне (???).

window - вакно (акно), мн.л. вокны.

wizard - чараўнік.

word - слова.

word wrap - перавод(?) словаў, паслоўны перанос

workspace - працоўная прастора.

wrap - перавод(?), перанос

write - запісаць, пісаць.

writeable - пісальны.

X

Y

yes - так.

==Z==; zoom - назоўнік:маштаб, дзеяслоў:змяніць [маштаб,памер]; zoom in - павялічыць [маштаб,памер]; zoom out - паменшыць [маштаб,памер].

Личные инструменты

Powered by MediaWiki
GNU Free Documentation License 1.2

Rambler's Top100
Новости | Статьи | Галерея | Форум | Чат | Файлы | HowTo | Ссылки | Поиск | О нас | Главная
Материалы портала распространяются под GNU GPL. При использовании любых материалов портала ссылка на Linux.by обязательна.
[ Техподдержка ] [ Hosted by DataHata | MyCloud.by ] [ Powered by phpBB® Forum Software © phpBB Group ]